На Піншчыне ўшанавалі памяць Рамана Скірмунта
101-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўнікі грамадскасці адзначылі падарожжам па мясцінах кіраўніка ўраду БНР Рамана Скірмунта. Гэта вёска Парэчча, дзе пахаваны выбітны дзеяч і вёска Моладава, дзе была вялікая родавая рэзідэнцыя.
Па словах краязнаўца Эдварда Злобіна, удзел у вандроўцы ўзялі неабыякавы да мінуўшчыны:
– На мерапрыемстве сабраліся неабыякавыя людзі, якім важная постаць Рамана Скірмунта не толькі як палітычнага дзеяча Палесся, але і як чалавека.
Працяглы час Раман Скірмунт фінансава падтрымліваў беларускі друк і дзейнасць нацыянальных арганізацый. За год да абвяшчэння БНР узначаліў першы беларускі прадстаўнічы орган Нацыянальны Камітэт, які заявіў пра намер беларусаў мець сваю дзяржаўнасць.
Беларускае Радыё Рацыя
