На Піншчыне выяўлены чарговы выпадак шаленства, ў часцы раёна ўведзены каранцін



Гэта чацвёрты выпадак ад пачатку года. Лісіца з’явілася ў адной з вёсак рэгіёна і напала на хатнюю жывёлу. Драпежніка ліквідавала ветэрынарная служба, даследванні пацвердзілі вірус. Адмыслоўцы мяркуюць, што хворыя жывёлы могуць прыходзіць з лясоў суседняй Украіны.

Ветэрынар Віктар Янушэвіч гаворыць, што шаленства – гэта надзвычай небяспечная хвароба:

„Ачаговае захворванне, небяспечнае як для жывёл, так і для чалавека. Схільныя захворванню многія жывёлы, у асноўным у нас перадача узбуджальнікаў ідзе ад лісаў. Але гэта не значыць, што толькі ад лісаў можа перадавацца. Ліса можа заразіць ваўка, і г.д. У асноўным першая церпіць нервовая сістэма”.

Для жывёлаў шаленства – гэта адназначна смерць, што датычна чалавека, то не пазней чым за 72 гадзіны пасля заражэння трэба пачаць курс лячэння, інакш таксама будзе трагічны вынік.

Беларускае Радыё Рацыя