На Піншчыне зафіксаваны чарговы факт шаленства



У паўднёва-усходняй часцы Пінскага раёна, у вёсцы Беразцы, лісіца пакусала хатніх жывёл. Яна з’яўлялася носьбітам небяспечнага віруса. Вакол вёскі ўведзены двухмесячны каранцін.

„Такія сітуацыі ўскладняюцца тым, што змяншаецца колькасць гаспадароў, якія прышчапляюць хатніх жывёл ад шаленства”, – адзначае лекар-ветэрынар Віктар Янушэвіч:

– Людзі ў першую часргу павінны забяспечыць сябе і сваіх блізкіх, зашчапіцца. Многія гэта ігнаруюць даводзячы да падзяжу сваіх жывёл, рызукуюць таксама іх блізкія.

На пачатку красавіка ў вёсцы Ласіцк Пінскага раёна воўк пакусаў трох жанчын і некалькі хатніх жывёл, дзікую жывёлу застрэлілі, у яе таксама пацвердзілі шаленства.

Беларускае Радыё Рацыя