На Піншчыне з’явілася алея памяці Чарнобыльскага болю
З нагоды 30-й гадавіны жудаснай катастрофы, якую сёлета адзначыць Беларусь, на базе дзіцячага аздараўляльна-рэабілітацыйнага цэнтра “Світанак” юнакі высадзілі 30 дрэў.
Сёлата ў сувязі з гадавінай чарнобыльская тэма гучыць асабліва падкрэслена. Беларускі кампазітар Эдуард Ханок разам з музыкамі ладзіць сацыяльна-творчую акцыю “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”. Яна праходзіць у раёнах, якія больш за ўсіх пацярпелі ад аварыі.
“Здавалася, што гэта ўсяго куча жалеза,” – кажа ліквідатар наступстваў аварыі Юрый Мінтусевіч:
– Было ўяўленне, што ляжыць вялізная груда бетону і металу. А вакол цвілі каштаны. Нам сказалі, што ідуць вучэнні. Мы да канца тады не разумелі, што адбываецца.
Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі стала буйнейшай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Беларусь і Украіна пацярпелі больш за іншыя краіны Еўропы.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота pinsknews.by