На „Пінскдрэве” шукаюць аўтараў відэазвароту да грамадзян Расеі



Кіраўніцтва “Пінскдрэва” шукае сярод супрацоўнікаў прадпрыемства аўтараў нядаўняй заявы і відэазвароту да грамадзян Расеі. Таксама адміністрацыя распытвае ў працоўных, ці маюць яны дачыненне да незарэгістраванага Савета працоўных “Пінскдрэва”.

Былы працоўны мэблевага холдынга Дзмітрый Кудранок сцвярджае, што ў Савет уваходзяць людзі, якім неабыякавы ўласны лёс і лёс прадпрыемства:

– Увайшлі людзі, якім зусім неабыякавы іх лёс і лёс прадпрыемства, на якім яны працуюць . Яны добрасумленна працуюць і маюць права атрымліваць за сваю працу годную заработную плату, за якую можна прынамсі пракарміць свае сям’і. Адміністрацыя, якая не жадае ісці ні на якія дыялогі з рабочымі, дае права рабіць высновы з кім маем справу.  

На тыдні ў сеціве з’явіўся відэазварот і заява ад імя працоўных прадпрыемства, якія заклікалі зрамадзян Расеі не набываць вырабы мэблевага холдынга “Пінскдрэў” з-за нізкай якасці тавару, знявагі працоўных і нанясення шкоды экалогіі.

Беларускае Радыё Рацыя