На плошчы Незалежнасці ў Менску зноў сабраліся людзі
Людзі, якія сабраліся на плошчы скандуюць «Кожны дзень». За імі назіраюць супрацоўнікі АМАПу. Пасля гукавога сігналу яны адыходзяць да аўтазакаў, а людзі крычаць услед: „Малайцы!”
Дзяўчыны наладзілі танцы на плошчы Незалежнасці.
Фота tut.by
Прысутныя падзяліліся: чалавек 200 засталіся на плошчы Незалежнасці, многія водзяць карагоды і спяваюць песні, для Таццяна Грыневіч грае на скрыпцы. А яшчэ чалавек 80 стаяць ля касцёла і проста маўчаць.
Людзі, якія сабраліся на плошчы Незалежнасці пачалі спяваць «Купалінку». Дзяўчаты ўсталі ў сцепку і вакол замкнулі тых, хто прыйшоў на плошчу хлопцаў, каб абараніць іх ад затрыманняў.
На плошчы Незалежнасці ў Менску вечарам 1 верасня ізноў збіраюцца людзі.
Фота tut.by
Падыходы да плошчы кантралююць сілавікі. Тры аўтазакі стаяць на вуліцы Валадарскага, а каля гатэля „Мінск” супрацоўнікі АМАП выбарачна правяраюць дакументы ў прахожых, але на плошчу прапускаюць.
На прыступках перад касцёлам да 19.00 сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Яшчэ больш за сотню стаяць бліжэй да цэнтра плошчы. Яны пляскаюць у далоні, спяваюць песні і скандуюць „Лукашэнку ў аўтазак”, „Бабу Ліду ў аўтазак”.
Міма ходзіць двое супрацоўнікаў міліцыі ў форме, яшчэ некалькі міліцыянераў стаяць воддаль. Па гучнагаварыцелі зноў аб’яўляюць аб тым, што прысутныя парушаюць заканадаўства, просяць разысціся і папярэджваюць аб тым, што людзі могуць быць прыцягнуты да адказнасці: „Не вымушайце ўжываць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі”.
Яшчэ некалькі аўтазакаў і мікрааўтобус стаяць за Чырвоным касцёлам. Па перыметры касцёла стаяць некалькі амапаўцаў у бронекамізэльках і шлемах.
belapan.by