На польска-германскай мяжы выбухнула крама з піратэхнікай
На рынку ў польскім населеным пункце Асінаў Дольны каля мяжы з Германіяй сёння, 29 сакавіка, адбыўся магутны выбух. Як паведамляе fakt.pl, выбухнула крама з піратэхнікай.
Фота: fakt.pl
Выбух быў настолькі магутны, што каля 50 кіёскаў былі цалкам разбураныя. Пацярпелі таксама 7 аўтамабіляў, якія знаходзіліся недалёка ад рынку. Папярэдне страты ад здарэння ацэньваюцца ў мільёны злотых.
Фото: Bartosz Bogdanowicz
Пасля выбуху пачаўся пажар, у выніку якога згарэлі каля 50 гандлёвых павільёнаў. Пажарныя патушылі ўзгаранне. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
Таксама вядома пра восем пацярпелых, сярод іх трое грамадзян Германіі.
