На прадпрыемствах працягваюцца масавыя звальненні
Арганізацыі звольнілі за 10 месяцаў гэтага года крыху больш за 612 тысяч работнікаў. Пры гэтым працаўладкавалі прадпрыемствы за гэты перыяд на 32,7 тысячы чалавек менш.
Гэта вынікае з дадзеных Белстата па колькасці прынятых і звольненых работнікаў. У статыстыцы не ўлічваюцца мікраарганізацыі, а таксама малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці, піша tut.by.
У мінусе будаўніцтва (прынятых на 20,7% менш, чым звольненых), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (-33,6%), апрацоўчая прамысловасць (-13,6%), фінансавая і страхавая дзейнасць (-34,5% ).
Фота TUT.BY