На прадпрыемстве, дзе выпускаюць матэрыялы для медычных масак, знайшлі каронавірус



59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Светлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для запатрабаваных цяпер медычных масак, заразіўся каронавірусам. Пра гэта калегі мужчыны даведаліся 8 красавіка.

Медыкі забралі пад назіранне кантакты першага ўзроўню – гэта брыгада хворага мужчыны, якая складаецца з 9 чалавек. Месца іх працы апрацавалі антысептыкамі.

У адміністрацыі прадпрыемства цяпер вырашаюць, як мінімалізаваць рызыку распаўсюджвання вірусу без шкоды для вытворчасці. Магчыма, частку людзей адправяць у адпачынак.

8 красавіка «Светлагорскія навіны» паведамлялі, што ў райцэнтры выяўлены хворы на каронавірус.

Беларускае Радыё Рацыя