На прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно» ігнаруюць Свабодны прафсаюз
На прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно» ігнаруюць Свабодны прафсаюз пры вядзенні перамоваў па заключэнні калектыўнай дамовы. Як паведаміў старшыня завадской прафсаюзнай арганізацыі Віктар Стукаў, пра пачатак перамоваў ён даведаўся з газетнай публікацыі. Хоць яшчэ напачатку года Свабодны прафсаюз прапаноўваў свайго сябра Міколу Шараха ўключыць у перамоўную камісію.
Кажа Віктар Стукаў:
— Мне ўсё адмаўлялі, бо няма перамоваў, але цяпер перамовы ёсць і ёсць генеральнае пагадненне, у якім яны абавязаліся ўключаць прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза. На наступным тыдні пачнем гэты працэс па-новаму – накіруем ліст, нагадаем, што наш прадстаўнік павінен быць уключаны ў перамоўную камісію. Паглядзім, як яны будуць выконваць генеральнае пагадненне.
Апошнія два гады адміністрацыя прадпрыемства «Полацк Шкловалакно» ўсімі сродкамі імкнецца ліквідаваць у сябе структуру Свабоднага прафсаюза – не падоўжылі кантракт з прафсаюзнымі лідарамі, пераследуюць шараговых сяброў прафсаюза.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя