На працоўных БМЗ, якія ўступілі ў стачку, сталі заводзіць крымінальныя справы



Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

На працоўных БМЗ, якія ўступілі ў стачку, сталі заводзіць крымінальныя справы.

27 лістапада ў Жодзіна быў затрыманы і змешчаны пад арышт члена Беларускага Незалежнага прафсаюза слесар-рамонтнік БМЗ Ігар Кухараў.

Кухараў знаходзіцца пад арыштам па падазрэнні ў крымінальным злачынстве (арт. 342 ч.1, „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”).

Праваабаронцы паведамляюць, што крымінальныя справы пагражаюць яшчэ як мінімум тром работнікам БМЗ.

novychas.by