На працу – у канцлагернай робе



Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка – грузчыка крамы – звольнілі з працы пасля перформансу ў канцлагернай робе. Краму тады зачынілі на 2 гадзіны. Выклікалі міліцыю, кіраўніцтва з Менску, якое адразу прывезла працоўную кніжку Грыка.

ryhor hrykНагодай для звальнення стаў нібы прагул у мінулую суботу, калі спадар быў у адпачынку. Канфлікт з дырэктарам папярэдне ўзнік у актывіста за адвольную выплату заробкаў без тлумачэньняў, за нявыдачу працоўнага адзення, за адсутнасць умоваў на працы, кажа Рыгор Грык:

– Я працаваў грузчыкам. Спецадзенне мне так і не выдалі. Дырэктар крамы прымушае людзей працаваць больш гадзін, чым прадугледжвае працоўнае заеканадаўства. На абед даецца толькі 30 хвілін. Дырэктар не лічыць сваіх працаўнікоў за людзей!

Па словах Грыка, калі адчынялі краму, было 45 работнікаў, зараз – 25. Нагрузка павялічылася, а зарплата ў яго зменшылася на мільён і больш.

Гэта ўжо 5-ае звальненне Рыгора Грыка за актыўную жыццёвую пазіцыю.

Беларускае Радыё Рацыя