На праваабаронцу з Пінска склалі пратакол за пікетаванне



У Пінску ўвечары 15 красавіка дадому да праваабаронцы Алеся Рамановіча наведаліся міліцыянты. Прычына, каб перапісаць адміністрацыйны пратакол, які на яго склалі яшчэ 3 красавіка нібы за правядзенне адзіночнага пікета ў цэнтры горада. Першапачаткова праваабаронцу абвінавацілі па часцы 1 артыкула 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”. Цяпер змянілі на частку 3, што ўзмацняе адказнасць.

Алесь Рамановіч распавёў, у чым канкрэтна вінавацяць:

– У тым, што я пікетаваў, знаходзячыся ў людным месцы са значкам Пагоні. Са значкам я хадзіў фактычна кожную нядзелю, а то і так хадзіў па горадзе. Летам хадзіў у майцы (з Пагоняй – заўв. рэд.) і нікога гэта асабліва не турбавала, а зараз чамусці вырашылі прыцягнуць мяне да адказнасці.

Праваабаронцу затрымалі 3 красавіка падчас прагулкі па гістарычным цэнтры Пінска. Ён перакананы, што такім чынам улады спрабуюць прымусіць замаўчаць і адыйсці ад актыўнай дзейнасці.

Бедарускае Радыё Рацыя