На Пяценку ў Кнарыды



15 чэрвеня, паводле царкоўнага календара дзясятая пятніца пасля Вялікадня, гэтак званая Пяценка. Гэтае свята ўрачыста адзначаецца ў Кнарыдах, што ў гміне Бельск Падляшскі. Там знаходзіцца каплічка Іконы Божае Маці Усіх гаротных Радасць. Стаіць яна на крыніцы з цудадзейнай вадой. Тут ляжыць камень, на якім абявілася Багародзіца. На ім адбіўся таксама след Яе босай ступні. Вернікі паломнічаюць на гэтае месца ўжо з 1872 года. «Мы вярнулі і падтрымліваем гэтую традыцыю», – кажа настаяцель праваслаўнага прыходу ў Боцьках Міраслаў Нічыпарук:

— Гэта ўжо сёмае паломніцтва да крыніцы. І ўжо стала традыцыяй, што перад святам Пяценкі мы ідзем, выходзім з Боцек. Шмат людзей атрымліваюць тут ад Госпада дапамогу. Мы не толькі па святах тут служым. Служым кожную другую нядзелю, акафісты. Людзей заўсёды каля сотні, прыязджаюць з розных старон.

У 6.30 раніцы пройдзе асвячэнне вады. Першая багаслужба пачнецца а 7-й. Галоўная святочная багаслужба пачнецца ў 10:00.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара