На Ровенскай АЭС адбыўся пажар
Надзвычайная сітуацыя здарылася ва Украіне на Ровенскай атамнай электрастанцыі – у выніку пашкоджання трансфарматара адбыўся пажар.
Паводле інфармацыі адміністрацыі станцыі, 29 красавіка а 9 вечара з-за пашкоджання трансфарматара 7АТ з наступным яго ўзгараннем адключылася першая сістэма шын 330 кВ і энергаблок №3. Як адзначаецца, пажар быў аператыўна ліквідаваны. «Па шкале ацэнкі ядзерных падзей INES падзея класіфікавана узроўнем « нуль / па-за шкалы », – гаворыцца ў паведамленні РАЭС. Сцвярджаецца, што радыяцыйны, супрацьпажарны і экалагічны стан на Ровенскай атамнай электрастанцыі і прылеглай тэрыторыі не мяняліся і знаходзяцца ў межах дзеючых норм.
