На СДМ у Кракаў з Гародні вырушыць спеццягнік



Каля тысячы ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі (СДМ) паедзе ў Кракаў адмысловым цягніком з Гародні. Выезд запланаваны на 20 ліпеня.

Пасажырамі будуць прадстаўнікі каталіцкіх парафій Гарадзеншчыны. Узрост удзельнікаў ад 16 да 30 гадоў. Пра Сусветныя дні моладзі кажа святар айцец Андрэй Крот з Гародні:

– Кожныя два гады адбываюцца сустрэчы моладзі са Святым Айцом і я сам калісьці яшчэ ў свае маладыя гады ўдзельнічаў у сустрэчах у Парыжы, у Рыме са Святым Айцом Святым Янам Паўлам II, у Кёльне з Бенедыктам XVI. Гэта будзе ўжо другая сустрэча з Папам Францішкам, бо першая адбывалася два гады таму ў Бразіліі, куды беларусам цяжка было даехаць, а гэта сустрэча будзе ў Кракаве.

Мяркуецца, што ўдзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве прыме каля чатырох тысяч беларускіх вернікаў. Для жадаючых паехаць – апошні тэрмін падачы заяўкі  30 сакавіка. Ад Гарадзенскай дыяцэзіі заяўкі прымае ксёндз Антоні Грэмза.

Мерапрыемствы пройдуць з 20 па 31 ліпеня.

afisa sdm

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня