На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы адбыліся палітычныя затрыманні
15 гадоў таму
Учора, 9 снежня, сілавікі зноў правялі рэйд супраць супрацоўнікаў шклозавода і, паводле інфармацыі @lida_grab_court, за падпіскі і «лайкі» было затрымана каля 10 чалавек.

У жніўні на шклозаводзе ўжо адбываўся «хапун» — тады затрымалі не меней за 9 чалавек.
8 снежня сілавікі зноў правялі рэйд супраць працаўнікоў завода.
«Усім пагражаюць суткі, штрафы і звальненні. «Парадам» кіруе Пятроўскі Іван Леанідавіч – старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі», – гаворыцца ў паведамленні.
вясна
