На што пінчукі ў свята больш за ўсё выдаткоўваюць грошай?
Навагодні стол для сярэдне-статыстычнай беларускай сям’і абыйдзецца да 100 рублёў, – падлічылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гаворка вядзецца пра класічны навагодні харчовы кошык: садавіна, гародніна, цукеркі, рыба, мясныя вырабы і алкагольныя напоі.
З нагодны наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, на што яны ў навагоднія святы больш за ўсё выдаткоўваюць грошай:
– На падарункі.
– На садавіну, на мясное, на нарэзкі. А як жа? Трэба ж, каб стол быў прыгожы, а без мяса – як? Без мяснога і рыбнага – немагчыма.
– Напэўна, усе людзі ў першую чаргу выдаткоўваюць на прадукты да стала, а рэшту грошай ўжо выдаткоўваем на падарункі.
– На падарункі дзіцяці.
– На цацкі ўнукам.
– На шампанскае і на добрую закуску.
Таксама ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначаюць, што сёлета грамадзяне больш набудуць харчовых тавараў, чым летась, бо з-за пандэміі сустракаць новагоднія святы будуць у хатніх умовах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sunduchok-team.ru