На скаргу жыхара Пінска на агрэсіўнасць расейскага ТБ адказалі адпіскай



Жыхар Пінска, які звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі, КДБ і Берасцейскі абласны выканкам з просьбай абараніць краіну ад агрэсіўнай прапаганды расейскіх СМІ, атрымаў ад усіх установаў адказы. Чыноўнікі даводзяць, што фактаў знявагі няма, свабода слова і думкі ў краіне гарантуецца, нацыянальнай пагрозы таксама не выявілі.

Кажа пінчук Дзмітрый Тарасюк:

– Адказам не задаволены, таму што напісалі, маўляў, мы разглядзелі, але не пабачылі нічога, што было б супраць краіны, супраць Лукашэнкі. Краіна ім нафіг патрэбная. Гэта страшна.

Акрамя таго, да пінчука наведаліся праваахоўнікі, абвінавацілі яго ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі ў сацыяльных сетках і часова канфіскавалі кампутар для праверкі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя