На Скідальскім цукровым камбінаце адбыўся пажар



Пра пажар дапаможнай вентылятарнай градзірні, размешчанай на тэрыторыі Скідальскага цукровага камбіната, паведаміла Гарадзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Інфармацыя пра НЗ паступіла раніцай 5 траўня. Пажарам знішчаная пластыкавая аддзелка градзірні. Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.

belapan.by