На Слонімшчыне будуць разводзіць аленяў
Слонімскі лясгас плануе на тэрыторыі Слонімскага раёна разводзіць аленяў. Дзеля гэтага ў бліжэйшы час плануецца стварыць вальер для развядзення гэтых лясных жывёл. Вальер зойме плошчу 20 гектараў каля вёскі Нагуевічы.
Пра гэтага нашаму карэспандэнту паведамілі ў Слонімскім лясгасе.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
