На Слонімшчыне ва ўчастковыя камісіі ад ГА БНФ “Адраджэнне” не трапіў ніхто
На Слонімшчыне выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў адбудуцца па-ранейшаму сцэнарыю. Пра гэта адкрыта паведамілі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі 49 участкаў для галасавання ў Слонімскім раёне ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” нікога не ўключылі, хаця было 5 заяўнікаў.
У камісіі ў асноўным увайшлі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, БРСМ, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў. Па словах сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Паўла Севасцьяна, ніякіх дэмакратычных выбараў у Беларусі як не было, так і няма. “Таму паўстае пытанне: навошта тады зусім праводзіць такія выбары?”—адзначыў Павел Севасцьян.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
