На Слонімскі мясакамбінат прывезлі бруцэлёз



Жыхары Слоніма ў паніцы. Як паведамілі Радыё Рацыі слонімцы, на мясцовы мясакамбінат прывезлі на перапрацоўку мяса, забруджанае бруцэлёзам. А гэта больш за 400 галоў.

Па словах работнікаў мясакамбіната, іх застаўляюць працаваць з гэтым мясам, які не прыняў ніводзін мясакамбінат Беларусі. Афіцыйна пацвярджэнне аб бруцэлёзе на Слонімскім мясакамбінаце пакуль атрымаць не ўдалося.

Вядома толькі, што бруцэлёз – гэта інфекцыя, якая ад жывёлаў перадаецца чалавеку і можа скончыцца інваліднасцю: бо ён паражае спінны мозг і можа наступіць параліч.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя.