На сталічным чыгуначным вакзале не выяўлена выбуховых прыстасаванняў
Сапёрна-піратэхнічная група завяршыла працу на чыгуначным вакзале ў Менску і ў гандлёвым цэнтры „Замак”, паведамленні пра небяспеку не пацвердзіліся. Пра гэта паведамляе Следчы камітэта Беларусі.
Вакзал і „Замак” аднавілі працу.
Да агляду месцаў здарэнняў прыступілі следча-аператыўныя групы.
Некалькі хвілін да таго СК паведаміў, што ў сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры „Галілео” таксама не выяўлена выбуховых прыстасаванняў.
Паведамленне пра мініраванне гандлёвых цэнтраў „Замак”, „Галілео” паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу ў 13.00. Супрацоўнікі міліцыі эвакуявалі грамадзян, узмацнілі меры бяспекі, у тым ліку на прылеглай тэрыторыі, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.
***
На сталічным чыгуначным вакзале і ў гандлёвых цэнтрах „Галілео” і „Замак” працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама на сваёй старонцы ў „Твітары”.
Эвакуацыя на чыгуначным вакзале.
Паводле інфармацыі сталічнай міліцыі, сёння ў 13.00 у аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне аб мініраванні гандлёвых цэнтраў „Замак”, „Галілео” і чыгуначнага вакзала.
„Супрацоўнікамі міліцыі прыняты меры па эвакуацыі грамадзян, узмоцнены меры бяспекі, у тым ліку на прылеглай тэрыторыі. На месцах працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы”, — паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Раней афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла БелаПАН, што на месцах здарэнняў працуюць следча-аператыўныя групы.
***
Сапёрна-піратэхнічная група завяршыла працу ў сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры „Галілео”, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
Паведамленне пра небяспеку не пацвердзілася.
Да агляду месца здарэння прыступіла следча-аператыўная група. Гандлёва-забаўляльны цэнтр працуе ў штатным рэжыме.
„Следчы камітэт чарговы раз нагадвае, што экстранныя службы затрачваюць нямала часу і сродкаў на праверку такіх паведамленняў пра небяспеку, — гаворыцца ў паведамленні ведамства. — У далейшым акрамя крымінальнай на плечы абвінавачанага кладзецца і матэрыяльная адказнасць”.
Паводле інфармацыі сталічнай міліцыі, сёння ў 13.00 у аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне аб мініраванні гандлёвых цэнтраў „Замак”, „Галілео” і чыгуначнага вакзала. „Супрацоўнікамі міліцыі прыняты меры па эвакуацыі грамадзян, узмоцнены меры бяспекі, у тым ліку на прылеглай тэрыторыі. На месцах працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы”, — паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.
belapan.by
Фота Міколы Шараха.