На станцыі „Кастрычніцкай” менскага мэтро адбылося задымленне
Спыняўся рух на першай лініі менскага метро. Пасля 8-й гадзіны раніца з’явілася паведамленне пра задымленне ў раёне станцыі метро „Кастрычніцкая”.
Пазней у тэлеграм-канале метрапалітэна патлумачылі:
„У тунэлі станцыі „Кастрычніцкая” выяўленая наяўнасць дымоў. Рух на Маскоўскай лініі часова спынены. На станцыі працуюць падраздзяленні МНС. Станцыя „Кастрычніцкая” часова зачынена для пасажыраў. Менскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці”.
Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, адбывалася тленне ў раёне вентыляцыйнай збойкі. Пацярпелых няма, а тленне ліквідаванае падраздзяленнямі МНС. Рух па лініі адноўлены.