На станцыі менскага метро „Пятроўшчына” пасажыр трапіў на рэйкі



На станцыі метро „Пятроўшчына” 10 чэрвеня ў 12.24 пасажыр упаў на пуці, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Менскага метрапалітэна.

„У 12.25 знятае напружанне з кантактнай рэйкі, пасажыр выведзены праз тарцовую брамку на платформу. У 12.31 пададзенае напружанне на кантактную рэйку. Ажыццёўленае дыспетчарскае рэгуляванне цягнікоў”, — гаворыцца ў паведамленні.

belapan.by