На старонках слонімскіх СМІ амаль адсутнічае родная мова
У Слоніме сёння выдаецца дзве газеты – гэта раённая газета “Слонімскі веснік” і прыватная “Газета Слонімская”. Але раёнка пачала выдавацца толькі па-расейску, пакінуўшы адзін загаловак на беларускай мове.
Цяпер у “Слонімскім весніку” абавязкі рэдактара выконвае журналістка Аліна Чарныш. А былога галоўнага рэдактара Васіля Афанасіка папрасілі напісаць заяву аб звальненні. Што ён і зрабіў. Але, калі ён выконваў абавязкі галоўнага рэдактара, дык ён адзіны пісаў свае матэрыялы па-беларуску. Цяпер раённая газета стала амаль поўнасцю рускамоўнай.
Прыватная “Газета Слонімская” сяды-тады друкуе матэрыялы па-беларуску, але адносіны рускамоўнага тэксту і беларускага прыблізна 80 на 20 працэнтаў.
Выдаюцца, хоць і не рэгулярна, школьныя выданні ў навучальных установах Слоніма. Але і яны цалкам рускамоўныя. Слонімскае тэлебачанне таксама працуе на чужой мове, так, як і мясцовае радыё.
Паўстае пытанне: дзе мы жывем – у беларускім райцэнтры ці ў расейскай глыбінцы?..
[Not a valid template]
Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім