На Століншчыне ДАІ затрымала чарговага нецвярозага міліцыянта
6 траўня ў Столінскім раёне затрымалі міліцыянта, які кіраваў машынай у стане алкагольнага ап’янення. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.
„6 траўня за перавышэнне хуткаснага рэжыму быў спынены вадзіцель. Тэст паказаў, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення », – распавялі ў МУС.
Мужчына аказаўся супрацоўнікам РАУС Столінскага раёна. У момант здзяйснення правапарушэння ён знаходзіўся ў адпачынку.
За кіраванне машынай у стане алкагольнага ап’янення супрацоўнік Столінскага РАУС, які працаваў у органах з 2000 года, будзе звольнены без права на пенсію.
Нагадаем, раней быў затрыманы начальнік Столінскага РАУС Вячаслаў Філіпчык за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане.
Фота virtualbrest.by