На суд над Леанідам Судаленкам пусцяць толькі сваякоў – лічыць палітык Васіль Палякоў



3 верасня распачнецца суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам, які восьмы месяц знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцу абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Палітык Васіль Палякоў лічыць, што на судовае пасяджэнне могуць прапусціць толькі сваякоў.

„Будуць вельмі мала людзей дапускаць. Сваякоў пусцяць, а астатніх хутчэй за ўсё будуць трымаць на калідоры. Будуць назіраць і праводзіць маніторынг сітуацыі. Калі шмат людзей прыйдзе – нікога не будуць пускаць. Калі не будзе амаль нікога – можа кагосці і прапусцяць да залі”.

Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня. Праваабаронца дапамагаў дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых за палітыку рабочых.