На сустрэчы з ідэолагам маладафронтаўцы скандавалі: «Чамадан, вакзал, Расея!»



У Менскім «Доме Масквы» адбылася скандальная сустрэча з расейскім прапагандыстам Мікалаем Старыкавым. Ад самага пачатку імпрэзы завязалася патасоўка. Актывісты «Маладога Фронту» намагаліся сарваць мерапрыемства і скандавалі: «Чамадан. Вакзал. Расея». У адказ ахова Старыкава сілай паспрабавала вывесці маладафронтаўцаў з залі. Гаворыць актывіст Мікалай Дземідзенка:

— Трэба паказаць яму і грамадскасці, што есць людзі, якія не гатовыя прымаць яго ні ў якім месцы і ні ў якім выглядзе. Я не думаю,што ўсё выйшла паспяхова. Таму што ідэя была: сарваць мерапрыемства, але ясна, што розгалас атрымаўся і асноўным вынікам будзе тое, што шмат людзей сапраўды адчуюць і магчыма захочуць наступным разам даць адпор рускаму свету ў Беларусі. Мяркую сапраўды пачынаецца нейкі працэс.

«І іншым разам на падобную сустрэчу прыйдзе не дзесяць маладафронтаўцаў, а сотня абураных чалавек,» – дадаў Дземідзенка.

У Менску планавалася правесці ажно тры сустрэчы са Старыкавым. Але, пад ціскам грамадзкасці, іх скасавалі і адзіную перанеслі ў памяшканне «Дома Масквы».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belsat.eu