На Светлагорскім ЦКК у выніку выбуху загінуў чалавек, загарэўся рэзервуар
На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце ў выніку здарэння загінуў чалавек, загарэўся рэзервуар, паведамляе МНС Беларусі ў „Твітэры”. Цяпер на месцы здарэння працуюць ратавальнікі.
Мясцовыя жыхары паведамілі БелаПАН, што раніцай 19 кастрычніка чулі выбух, затым з завода беленай цэлюлозы (падраздзяленне ЦКК) паваліў чорны з`едлівы дым.
Завод беленай цэлюлозы будаваўся ў Светлагорску са шматлікімі парушэннямі і скандаламі. Яго будавалі кітайскія падрадчыкі, якія так і не ўвялі завод у эксплуатацыю, гэтым працягнулі займацца беларускія спецыялісты.
Жыхары Светлагорска і вёсак скардзіліся на смурод ад завода і шкодныя выкіды.