На Свіслаччыне працягваюць ушаноўваць паўстанцаў 1863 года



На Свіслаччыне працягваецца ўшанаванне паўстанцаў 1863 года. Напомнім, што сёлета аргамітэтам было прынятае рашэнне не праводзіць традыцыйны фэст у адзін дзень. Людзей заклікалі ў розныя дні прыязджаць і прыходзіць у памятныя мясціны паўстанцаў невялікімі групамі.

Напярэдадні Дзядоў, у Дзень усіх святых, жыхары Свіслачы ўсклалі свечкі і паставілі знічкі да помніка Каліноўскага і на магілу ягонага брата Віктара Каліноўскага.

У гэты ж дзень Якушоўку і Свіслач з ушанаваннем наведалі гарадзенцы.

Аргкамітэт заклікае прыязджаць у памятныя мясціны і ўшаноўваць паўстанцаў у розныя дні.

Беларусае Радыё Рацыя