На Тамару Шчапёткіну рыхтуюць новую справу



На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну рыхтуюць новую адміністрацыйную справу. Пра гэта стала вядома пасля наведвання ўчастковым Мікашэвічаў актывіста кампаніі “Гавары праўду”. Да Леаніда Дубаносава дадому прыйшоў участковы нібыта з паведамленнем пра тое, што адсутнасцю тэлефоннай лініі ў  10-ым мікрараёне зацікавілася пракуратура пасля матэрыяла на Беларускім Радыё Рацыя аўтарства Тамары Шчапёткінай. Леанід Дубаносаў узрадаваўся, што нарэшце 10-гадовая  праблема будзе вырашана, але далейшая размова ўжо не тычылася праблемы, а толькі журналісткі Шчапёткінай. Кажа Леанід Дубаносаў:

–  А пасля ён мне пачаў расказваць, што на Беларускім Радыё Рацыя з’яўвіўся артыкул Тамары Шчапёткінай. Пасля запытаўся, ці ведаю я пра размову Шчапёткінай з мясцовымі ўладамі. Я сказаў, што не ведаю. Пасля пачалі распытваць, адкуль я яе ведаю. Я сказаў, што многіх карэспандэнтаў ведаю з розных СМІ. Пасля былі і іншыя пытанні. Напрыклад, а што я там пісаў. Я адказаў, што напісаў на паштовую скрынку Беларускага Радыё Рацыя, а ў лісце апісаў усю сітуацыю. А хто ўжо займаўся гэтай тэмай – я не ведаю.

Паводле Леаніда Дубаносава, участковы інспектар неразборліва напісаў пратакол, таму ён не змог яго прачытаць.

Беларускае Радыё Рацыя