На тэму смяротнага пакарання дыскутавалі ў Гародні



Грамадскія актывісты і сябры дэмакратычных партяў сабраліся на сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Вядоўцам дыскусіі выступіў публіцыст і праваабаронца з цэнтру «Вясна» Уладзімір Хільмановіч. Ён адзначыў, што многія беларусы жывуць яшчэ савецкімі стэрэатыпамі пра тое, што карная сістэма – беспамылковая:

— Маё глыбокае перакананне, што з людзьмі трэба размаўляць на гэтую тэму. Не ведаю колькі мне ўдалося людзей пераканаць, але часам, калі прыводзіш аргументы, у чалавека акругляюцца вочы ён здзіўляецца, што не мог падумаць пра гэту праблему шырэй. Усе глядзяць толькі з таго гледзішча, што гэты чалавек злачынца ці не злачынца, бо ўсякае можа быць, і судовыя памылкі дапушчальныя. Ён забіў чалавека. А ніхто не думае не толькі пра ахвяру, але і пра сваякоў, якіх па-сутнасці катуюць, пра тых, хто мусіць прымаць расстрэльныя пастановы і выконваць іх – што становіцца з псіхікай гэтых людзей?  

Нягледзячы на разыходжанні думак, удзельнікі дыскусіі сышліся ў меркаванні, што пры дзейным палітычным рэжыме трэба адмовіцца ад смяротнага пакарання. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе абвяшчаюцца і выконваюцца смяротныя прысуды.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня