На тэрыторыі школы знайшлі зброю часоў ВАВ
У Пружанскім раёне на тэрыторыі Параслянскай сярэдняй школы знойдзена зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Ганна Івашчанка.
На тэрыторыі ўстановы адукацыі ў пасёлку Новыя Засімавічы знаходзяцца два будынкі. У новым размяшчаецца дзеючая школа, стары будынак выкарыстоўваецца пад склад. Там 13 лістапада пры пошуку матэрыялаў для рамонту адзін з працаўнікоў выявіў авіяцыйны кулямёт калібра 12,7 мм, авіяцыйную гармату калібра 20 мм і ствол вінтоўкі нявызначанага ўзору.
Небяспечныя знаходкі канфіскаваныя. Цяпер па дадзеным факце праваахоўнікі праводзяць праверку, усталёўваюцца акалічнасці таго, як зброя апынулася ў будынку.
Паводле БелТА
