На трасе М6 Менск – Гародня – мяжа Польшчы адкрылі рух



На трасе М66 / Е28 Менск — Гародня — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) адкрылі рух на абноўленым ўчастку даўжынёй 67,3 кіламетра.

Як паведамляе прэс-служба Мінтранса, адкрыты 10 чэрвеня для руху ўчастак чатырохпалоснай магістралі з 130,4 км па 197,7 км звязвае паміж сабой тры раёны Гарадзенскай вобласці: Іўеўскі, Лідскі і Шчучынскі.

На раздзяляльнай паласе дарогі для прадухілення лабавых сутыкненняў ўстаноўлена бетонная агароджа на працягласці больш за 54 км. На ўсім працягу ўчастка выкладзена звыш 470 тыс. тон асфальтабетону і ўладкавана каля 40 тысяч пагонных метраў металічнай бар’ернай агароджы. Рэканструявана 14 маставых збудаванняў і чатыры транспартныя развязкі ў розных узроўнях.

Пабудаваны зноў і рэканструяваны 31 аўтобусны прыпынак, тры пляцоўкі адпачынку і адно добраўпарадкаванае санітарнае збудаванне.

„Пасля адкрыцця руху па чатырох палосах для гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў створаны камфортныя ўмовы для руху ў напрамку месцаў правядзення спартыўных спаборніцтваў”, — гаворыцца ў паведамленні.

belapan.by