На ўдзельнікаў марафона салідарнасці з палітвязнямі завялі крымінальную справу
15 гадоў таму
На ўдзельнікаў прамой трансляцыі марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно» завялі крымінальную справу. Піша Праваабарончы Цэнтр «Вясна». Па матэрыялах аператыўнікаў ГУБАЗіК МУС узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да ўдзельнікаў прамой трансляцыі пад назвай «Анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі „Нам не ўсё адно”». Падазраванымі ёсць каля 60 чалавек. Следчымі распачата крымінальная справа за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі).
Беларускае Радыё Рацыя