На Ушаччыне на мотадэльтаплане разбіўся полацкі прадпрымальнік
Стала вядома асоба пілота мотадэльтаплана, які разбіўся ва Ушацкім раёне. Ім аказаўся жыхар Полацка.
Устаноўлена, што загінулым з’яўляецца 36-гадовы жыхар Полацка, які працаваў індывідуальным прадпрымальнікам. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына з мэтай куплі двухмеснага планёра (мотадэльтаплана), які належыць 26-гадоваму жыхару Полацка, прыехаў на нядзеючую паветрана-пасадачную паласу, размешчаную паблізу вёскі Кублшчана Ушацкага раёна.
Для праверкі тэхнічных характарыстык мотадэльтаплана, мужчына здзейсніў узлёт на вышыню каля 50 метраў, праляцеў каля 1 км і ўпаў на полі паміж вёскамі Лутава і Кублішчана Ушацкага раёна.
У выніку падзення пілот ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.