На ўсходзе Украіны адбыўся землятрус
Пра гэта паведамляе Еўрапейскі Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр (EMSC), піша Інтэрфакс-Украіна.
Паводле паведамлення, эпіцэнтр землятрусу адбыўся ў 78 км на поўдзень ад Данецка і ў 21 км на поўнач ад пгт.Стары Крым, глыбіня эпіцэнтра – 10 км.
Карыстальнікі сацсетак з Марыупаля паведамляюць, што два штуршкі выразна адчуваліся ва ўсіх раёнах горада. Пра якія-небудзь разбурэнні інфармацыі няма, але паведамляецца, што ў горадзе дрыжалі сцены дамоў, качалася мэбля, у кватэрах сыпалася тынкоўка.
