На вадаёмах Беларусі небяспечны лёд



На вадаёмах Беларусі небяспечны лёд. У зоне рызыкі дзеці і аматары зімовай рыбалкі, – паведамляе Таварыства выратавання на вадзе. За два тыдні ўжо патанула шэсць рыбакоў.

Зменлівае надвор’е не дае магчымасці ўмацавацца лёду на вадаёмах краіны, – адзначае інструктар Таварыства Ігар Кавалёў:

– Усе вадаёмы нясуць у сабе смяротную небяспеку пры выхадзе на гэты кволы лёд. Усюды лёд досыць слабы. Выходзіць на лёд сёння катэгарычна забаронена. Лёд вельмі слабы, вельмі мяккі, і таму любыя выхады на лёд, незалежна ад вагі чалавека, звязаны са смяротнай небяспекай.

У некаторых рэгіёнах краіны ўжо ўведзена забарона выхаду на лёд, пакуль ён не дасягне 7 сантыметраў. Такія абмежаванні дзейнічаюць у Віцебскай вобласці і некаторых раёнах Берасцейшчыны і Гомельшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя