На Вадохрышча арганізуюць 78 месцаў для жадаючых акунуцца ў палонку



На Вадохрышча ў Беларусі арганізуюць 78 месцаў для жадаючых акунуцца ў палонку. З вечара 18-га студзеня і на працягу ўсяго дня 19-га студзеня дзяжурства каля імправізаваных “Іарданскіх купеляў” будзе несці 400 чальцоў Таварыства выратавання людзей на вадзе.

Па словах інструктара Таварыства Аляксея Нагорнага, каб не азмрочыць свята – трэба выключыць акунанне ў несанкцыянаваных месцах:

– Святкаванне пачынаецца як правіла з нуля гадзінаў ужо. Праводзіцца служба ў царкве. І, адпаведна, гэта ўсё працягваецца вадохрышчанскім купаннем. Хочацца звярнуцца да ўсіх, хто будзе ў іх удзельнічаць, што купацца неабходна толькі ў прызначаных для гэтага месцах. Неабходна ўзяць з сабой абавязкова ручнік, сухое адзенне і абутак.

Акрамя ратавальнікаў, каля кожнай вызначанай “купелі” будуць дзяжурыць медыцынскія брыгады хуткай дапамогі. Таксама для ўдзельнікаў абрада арганізуюць гарачае піццё.

Беларускае Радыё Рацыя