На Вайсковых могілках знішчаюцца надмагіллі
На менскіх Вайсковых могілках дзяржспецкамбінат праводзіць маштабнае „ўпарадкаванне”.
Гаворыць адзін з актывістаў Зміцер Юркевіч, які бароніць ад знішчэння старыя надмагіллі:
– Адбываецца, як заяўляе прадстаўнік спецкамбіната, упарадкаванне могілак. Я пабачыў, што такое ўпарадкаванне па іх меркаванні. Гэта знішчэнне больш-менш трывалых крыжоў, агароджаў, прычым нават каваных – вельмі старых. Замест знішчаных надмагілляў кладуць звычайныя цэментныя падгалоўнікі з цэментнай крошкі, якія праз 30 год пачнуць развальвацца, бо гэта нетрывалы матэрыял.
Вайсковыя могілкі ў Менску маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, на іх пахваныя прадстаўнікі дзяржаўнай, творчай, навуковай эліты Беларусі 1930-50 гадоў.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
