На вакцынацыю ў Берасці сталі запісваць усіх ахвотных
З сярэдзіны мінулага тыдня медыкі пачалі імунізацыю работнікаў адукацыі і сацыяльнай службы ў Берасці. Па стане на 16 сакавіка ад COVID-19 прышчэплены 171 спецыяліст. Усяго запланавана на дадзеным этапе зрабіць прышчэпкі 1500 работнікам згаданых галін.
У красавіку плануецца пачаць вакцынацыю ўсяго гарадскога насельніцтва. Паліклінікі пачалі запіс ахвотных. Кожны можа запісацца ў свайго ўчастковага тэрапеўта на прышчэпку. Калі вакцына будзе атрыманая паліклінікай, пацыенту паведамяць пра час візіту да доктара і працэдуры. Запісацца таксама можна па тэлефоне, інфармацыя пра нумары тэлефонаў размешчаная на сайтах устаноў аховы здароўя.