На Валыні ўкраінцы гулялі з беларусамі ў „Звыцягу”
З 5 па 8 траўня ў лясах Валынскай вобласці Украіны больш 280 чалавек прыняло ўдзел у вайскова-спартовай гульні “Звыцяга”. Арганізавана мерапрыемства было ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыяй “Нацыянальны Альянс”.
Сёлета па запрашэнню Грамадскага сектару Атраду “Пагоня” гульню наведалі таксама і беларусы.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў пачалося з малітвы, падчас якой святар блаславіў удзельнікаў на ўдзел у гульні.
“Звыцяга” адбылася ўжо ў трынаццаты раз у лясах, дзе калісьці ваявалі байцы Украінскай паўстанцкай арміі супраць савецкай і нямецкай улады.
Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды – сотні. Далей каманды абралі месца для свайго лагера, дзе паставілі сцяг. Мэта кожнай сотні была ў захаванні свойго сцяга і здабыцці сцяга ворага і утрыманні яго на працягу чатырох дзён. У такім выпадку гэта расцэньвалася б як “чыстая перамога”.
Для гэтага сотня павінна была шукаць лагер ворага і атакаваць яго. “Забіваць” праціўнікаў можна было шляхам зрывання з іх павязкі, якая сімвалізавала жыццё. Па колькасці сарваных павязак вызначаўся б вынік гульні, калі ніводнай з каманд не атрымалася захапіць сцяг суперніка і ўтрымаць яго да канца гульні.
Калі ўдзельнік пачынаў кагосьці біць, то яго выдалялі з лагера, за паленне цыгарэтаў удзельнік гульні адціскаўся ад зямлі, а пры выяўленні ў рэчах алкаголю ён таксама пакідаў гульню.
Акрамя звычайных сотняў, удзел у гульні прымалі так званыя «махноўцы» – звычайна гэта тыя, хто гуляюць у “Звыцягу” не менш за 5 гадоў. Яны не маюць свайго сцяга і ладзяць розныя падставы іншым камандам, каб ўскладніць ім гульню.
Сёлета абедзве каманды засталіся са сваімі сцягамі і вынік гульні быў вызначаны ў баях паміж камандамі.
[Not a valid template]
Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”