На Віцебшчыне 1092 пацвержаных выпадкаў каронавіруса



За мінулыя двое сутак колькасць хворых на каронавірус у Віцебскай вобласці павялічылася з 848 да 1029 чалавек, гэта рост амаль на 29%.

У Аршанскім раёне заўчора было 15 лабараторна пацверджаных выпадкаў, а сёння ўжо 40. Істотна павялічылася колькасць хворых у Пастаўскім раёне: учора іх было 4, а сёння – ужо 13 чалавек. Складаная сітуацыя ў Бешанковіцкім раёне: каронавірус выяўлены ў насельніка сацыяльнага аддзялення для сталых людзей, хвораму 69 годоў. Ва ўстанове абвешчаны каранцін. На каранціне апынуліся і супрацоўнікі мясцовага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі: адна з работніц, у якой быў выяўлены каронавірус,  памерла, яшчэ адна – у цяжкім стане.

У Бешанковіцкім і ў Докшыцкім раёнах расце колькасць выпадкаў пнеўманій. Прычым жыхароў Докшыцаў практычна не інфармуюць пра становішча з каронавірусам у рэгіёне: у мясцовай раёнцы “Родныя вытокі”за апошні тыдзень не названа ніводнай лічбы, што да колькасці хворых на пнеўманіі або каронавірус. Паводле незалежных СМІ, такіх выпадкаў у райцэнтры з насельніцтвам каля 7 тысяч чалавек ужо каля сотні.

 Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск

Фота news.vitebsk.cc