На волю выйшаў палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію



Пасля поўнага адбыцця тэрміну прысуду на волю выйшаў палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію, паведамляюць праваабаронцы.

Хлопца затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на медыцынскае абследванне, калі ў яго выявілі анкалагічнае захворванне. Пугача абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі за рэпост відэа на сваёй старонцы ў сацсетцы. Яму прысудзілі 1 год калоніі агульнага рэжыму.

На волю хлопец выйшаў 23 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя