На волю выйшаў салігорскі актывіст Павел Батуеў
Пра гэта паведамляюць ягоныя сябры.

Нагадаем, Батуева затрымалі 23 лістапада. Паўла затрымалі, калі ён ішоў забіраць дачку з садка. Яго жонка ў той момант была з сынам у бацькоў. Ператрус правялі спачатку ў бацькоўскай кватэры, пасля ў ягонай.
Забралі ноўтбук, узмацняльнік вай-фаю, жончыны тэлефон і флэшку, значок і нашыўку з «Пагоняй», два старыя нататнікі.
Родным сказалі, што да Паўла прыйшлі па артыкуле за абразу.
Справай актывіста займаюцца не мясцовыя сілавікі, а супрацоўнікі з Менска.
7 снежня ў актывіста прайшоў чарговы ператрус.
