На волю выйшаў Сяргей Мазан
Пра гэта паведаміў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Маслоўскі:
– Амаль трое сутак Сяргей правёў у няволі. І мы вельмі радыя за яго, што ён зараз свабодны.
Сяргей Мазан — намеснік старшыні абласной арганізацыі згаданай партыі і мясцовы відэаблогер быў затрыманы 23 лютага. «Больш падрабязных каментароў пра акалічнасці пакуль не даем», – паведамілі прадстаўнікі БСДП «Грамада».
Беларускае Радыё Рацыя
