На волю выйшаў журналіст Арцём Лява
Падчас адбывання арышту ў Баранавічах ён захварэў на каронавірус. Арцём Лява адседзеў 15 сутак, хаця ў акцыі не ўдзельнічаў, а працаваў на ёй як журналіст.
У баранавіцкай турме ён заразіўся на каронавірус, бо страціў нюх. Арцём кажа, што сімптомы хваробы былі ва ўсіх у камеры, але ахоўнікі ніяк на гэта не рэагавалі.
Па вяртанні Арцём збіраецца сысці на самаізаляцыю, паведамляецца ў суполцы руха «За Свабоду» ў фэйсбуку.
Фота з фэйсбука руха «За Свабоду»
