На волю выйшаў журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто



Журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто 16 чэрвеня выйшаў на волю ў Баранавічах (Берасцейская вобласць). Ён атрымаў 15 сутак арышту за бел-чырвоны шалік, які ляжаў у аўтамабілі.

Дзмітрый Руто расказаў пра сваё затрыманне:

 – Прыехаў на працу. У машыне быў шалік чырвона-белы. Без “Жыве Беларусь!”, без сімвалаў. Футбольны. З 90-х гадоў ён у мяне. Я з ім яшчэ на футбол з бацькам хадзіў. І пазванілі з патрульнай службы і сказалі, што ваша машына замінае праезду. Выйшаў. І ў выніку ўбіраю машыну дасёння.

 Дзьмітрыя Руту сустрэлі баец Іван Ганін, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, барэц Сцяпан Папоў, валейбаліст Артур Удрыс, былы футбаліст Васіль Хамутоўскі, гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў і міс Беларусі — 2008, былая прэсавая сакратарка клуба „Дынама-Брэст” Вольга Хіжынкова, якая летась сама адбыла арышт у 42 дні. За кратамі па-ранейшаму знаходзяцца журналісты «Трыбуны» Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка. Іх асудзілі на 30 і 15 сутак адпаведна.

Фота belapan.by